Kami menggunakan cookie untuk meningkatkan pengalaman di situs web Bookmate dan rekomendasi kami.
Untuk informasi lebih lanjut, silakan baca Kebijakan Cookie kami.
Terima semua cookie
Pengaturan Cookie
Сірэны спяваюць джаз, Таццяна Нядбай
be
Таццяна Нядбай

Сірэны спяваюць джаз

Beri tahu saya ketika buku ditambahkan
Untuk membaca buku ini unggah file EPUB atau FB2 ke Bookmate. Bagaimana cara mengunggah buku?
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    і прастытутка, якая пад ранак з гатэля
    выходзіць,
    мінае цябе,
    хоць і любіла б цяпер за танна
    туман паглынае масты, ліхтары і арэлі
    запускаеш рукі ў кішэні – а там каштаны
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    як бажавольная, глядзіць у неба (пчолы – роем)
    а яе воды далёка адсюль з акіянам змешваюцца
    і нараджаюць герояў
    так, гэта яна блукала ўчора па вуліцах
    гэта яна зазірала ў вокны вашых кухняў
    гэта да ейных каленяў восень у парках туліцца
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    мужчыны разварочваюцца на сто восемдзесят
    і рашуча вяртаюцца на свае колы
    мужчыны не любяць пісаць лістоў, а ўвосень
    з садовых яблыкаў робяць віно, уколам
    нажа рассякаючы плоць і, захмялелыя
    з вуснаў прагна злізваюць шэпты словаў
    і скура, як сонца ў зеніце, сляпуча-белая
    і госпад кладзецца побач, плячом пад голаў
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    і яшчэ да таго, як гарошыну
    сонца з нетраў сваіх выбухам
    выкіне на небасхіл
    ты маўчыш, агаломшаная
    мантру – мілы, мілы, мілы
    бязгучна – рыбаю
    адкрываеш рот –
    паўтараеш, параненая ў жывот
    шчасцем
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    за сваё жыццё
    тры жыцці ён ужо пражыў,
    хоць ні дома, ні дрэва, ні сына няма,
    але
    яго так закручвалі
    шалёныя віражы –
    ён заходзіў у душ, а вынырваў у Па-дэ-Кале

    уначы ён піў – намагаўся заснуць,
    але хтосьці знадворку па шыбах вадзіў ножыкам,
    ён заплюшчваў вочы, ён не хацеў на вайну,
    а вайна прыйшла і лягла да яго ў ложак
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    гэта як засынаць, гледзячы тэлевізар
    жыццё працягваецца, а ты саступіў на ўзбочыну
    дзе ніхто не пытаецца ні квіткоў, ні візаў
    але і няма каму зазірнуць у вочы
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    і бяздомным сабакам злізваю хмары з лужаў
    смела бяру цукеркі ў незнаёмых мужчын
    і надзяваю шкарпэткі, калі за вакном сцюжа
    і не вылажу з ложка без дастатковых прычын
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    усяго мера
    з мельхіёру – лыжачка
    з парцаляны – кубачак
    два глыткі і – мінае лета

    і пакуль лыжачкай водзіш, рытмічным постукам
    салодзячы час
    падкупляючы стрэлкі, ледзь бачныя ў сутонні
    зірні направа – гэта сірэны спяваюць джаз
    зірні налева – карабель тоне
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    толькі адзін крок
    убок
    і ўжо змрок
    і ўжо страх
    ах
    не бойся каханая родная я ж тут
    там спрут
    цені
    а тут такія сненні
    такое каханне такі гранат у жылах
    што звар’яцелае сонца пяшчотна сняжыла
    і ў келіх кавалачкі лёду
    апускала
    і мазала вусны мёдам
  • maryandbooksmembuat kutipantahun lalu
    Забірай мяне ад мяне і ратуй ад скрухі.
    Аддавацца бяспамятна ў моцныя рукі. Рухі
    да мяжы, праз мяжу, паўз мяжу, у памежжа,
    дзе я сабе не належу і ты сабе не належыш,
    дзе пачуцці сягаюць вышэй найвышэйшых вежаў;
    мы з табой на мяжы, дзе нішто больш не мае межаў.
fb2epub
Seret dan letakkan file Anda (maksimal 5 sekaligus)