be
Gratis
Максім Гарэцкі

Літоўскі хутарок

  • Yanamembuat kutipan2 tahun yang lalu
    Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвона-смугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць.

    Беленькая Монця мела больш строгую красу і была сур'ёзней і неяк задумней
  • Ksundrellmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    Ядвіся не мела сілы аглянуцца. Во фігурка ўзмахнула ўгору рукі і кінула стрэльбу. А воддаль яе і блізка пыл на раллі там, тута курыцца, як пыл на дарозе, калі пачынаецца буйны дождж. Прысела фігурка, потым сярдзіта пачала рваць з сябе тыя торбачкі; ізноў ускочыла, схапілася за грудзі, замяталася туды сюды ў бакі, кінулася ніц на дол і асталася ляжаць нерухома.
  • b2388278844membuat kutipan3 tahun yang lalu
    з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту,
  • b2388278844membuat kutipan3 tahun yang lalu
    Сядзеў ён паміж гор, і ўся ярына выгарала
  • b2388278844membuat kutipan3 tahun yang lalu
    Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах.
  • b2388278844membuat kutipan3 tahun yang lalu
    А ў касцёлах, бажніцах — трывожны звон, у званіцы навалена вузлоў спалоханых уцекачоў, там богамаленцы і сівы дзядок — кунігас.
  • b1696829446membuat kutipan4 tahun yang lalu
    Мы ведалі, што незабавам прыдзеце. Але чаму адступілі? Хіба яго сіла больш? Кінулі нас...

    — Зразумей, дзед, што іншы раз трэба адысці дзеля даспеху ў вайне.
  • b1696829446membuat kutipan4 tahun yang lalu
    раздушаную катком, падзяржаў двума пальцамі і кінуў у канаву. Двое хлопцаў збіраюць гільзы. Паднялі паломаную стрэльбу, але ўбачылі салдатаў, кінулі яе і пабеглі ўцякаць.

    На гаці ў яме ляжыць здохлы конь. Раздуўся, як гара, і ўжо смярдзіць. А ў багне пакінута пустая снарадная скрынка. А на ўзгорку — доўгая алея старых
  • b1696829446membuat kutipan4 tahun yang lalu
    Цягнуцца акопы немцаў. У іх — пярыны, лаўкі, сталы, бляшаныя печкі, гаршкі з літоўскіх хат.
  • b1696829446membuat kutipan4 tahun yang lalu
    Прайшло роўна два тыдні. I зноў рушылі на захад шэра-бліскучыя тупацячыя рускія грамады. Сумныя малюнкі!
fb2epub
Seret dan letakkan file Anda (maksimal 5 sekaligus)