– А ты ўмееш гаварыць па-літоўску? – з усмешкай спытаў ён. – Гэта ж, здаецца, не славянска мова?
– Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, – упарта, кусаючы вусны, сказаў юнак. – Я маю на ўвазе Літву-Беларусь... I потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка