Kami menggunakan cookie untuk meningkatkan pengalaman di situs web Bookmate dan rekomendasi kami.
Untuk informasi lebih lanjut, silakan baca Kebijakan Cookie kami.
Terima semua cookie
Pengaturan Cookie
Віктар Марціновіч

Віктар Марціновіч

  • Кнехт Онегин
    Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    — За ўсё жыццё, Ваня! Ні разу не трапіў! А езджу праз кожныя тры-чатыры месяцы апошнія пяць гадоў. Ні разу! — тут я раптам зразумеў, што зараз абасцуся. Чорт бы яго пабраў, тое піва, яно заўсёды паведамляе пра тое, што варта ісці ў прыбіральню, тады, калі ў прыбіральню ўжо трэба не проста ісці, а бегчы. І я пабег, пакінуўшы — першы раз за ўвесь дзень! — заплечнік са ста дозамі агульным коштам да сямі тысяч юаняў без дагляду
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    Калі цябе, мілы, Краіна пакліча

    за родны змагацца парог,

    то суму не будзе ў мяне на абліччы,

    ні страху не будзе ў грудзёх.

    Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай

    ніколі тады не здрыгне,

    а буду не менш за цябе я адважнай,

    каб сілы дадаці табе.

    Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,

    як і сэрца найлепшых сыноў,

    гарыць то ж каханнем для роднай старонкі

    і спадчыны нашых дзядоў.

    Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,

    каня накармлю, напаю, —

    і так абаронім, засеем, збудуем

    Беларусь дарагую сваю.

    Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,

    як сіняе сталі мяча,

    заўсёды патрэба для нашай старонкі

    адважных хлапцоў і дзяўчат12
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    Калі ёсць грошы, любая “служба” губляе ўсялякі сэнс. Герой нідзе не служыць! Ён — поўная супрацьлегласць слузе. Як заўважыў каталонскі філосаф Пухольс: “Найвялікшая мара чалавека ў сацыяльным плане ёсць свяшчэнная свабода жыць, не маючы неабходнасці працаваць”»
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    Так сталася, што ўвесь тысячагадовы праект «заходняй сям’і» базаваўся выключна на немагчымасці кантраляваць зачацце. І як толькі людзі прыдумалі кантрацэпцыю (а з другога боку — вынайшлі штучнае апладненне, ЭКА і кланаванне), яны пачалі трахацца з аднымі людзьмі (для чыстай асалоды), нараджаць дзяцей — з другімі людзьмі (болей здаровымі носьбітамі геннага будаўнічага матэрыялу), а жыць — з трэцімі людзьмі (болей заможнымі, прыдатнымі для забеспячэння высокага ўзроўню побытавага камфорту).
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    — Каліграф — заўсёды воін, — працягнуў ён. — А воін бачыць, хто перад ім: селянін ці вялікі майстар ляза, бо праз такое разуменне воін, сустрэўшы сур’ёзнага суперніка, застанецца жывы. — Ён пільна агледзеў мяне. — Але я не каліграф і не воін. Я проста гандляр, які найлепшыя гады змарнаваў на продаж барахла ў халоднай краіне, сярод неадукаваных варвараў, якія не адрозняць тэракотавы імбрык ад глінянага. Паперка, на якой я маляваў уласнае жыццё, амаль скончылася, а жаданне пакінуць па сабе прыгажосць засталося
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    Я выйшаў прэч, у кастрычніцкую, празрыстую, крыштальную Варшаву. Горад, у якім шмат неба і няшмат аблокаў, дзе ў мастоў — шырокія плечы, а ў будынках адлюстроўваецца болей сонца, чым ёсць на небе. Дзе столькі прасторы, што сэрцу робіцца цесна, а нагам хочацца ісці ва ўсе бакі адразу; і асабліва пранізлівую асалоду прыносіць думка, што твой заплечнік бітма забіты паперчынамі з якаснай, адборнай, мацнейшай за ЛСД, мовай.
  • Кнехт Онегинmembuat kutipantahun lalu
    Карацей, уявіце: цямрэча, бліскавіцы страбаскопаў і digital fires, музыка, якая залазіць пад скуру. Якраз тая самая пара, калі не трэба нічога дадаваць, каб быць тут і цяпер; кайф як такі, запоўненасць і асэнсаванасць быцця. Прасвятленне. Недзе паміж поўначчу і другой раніцы заўсёды ёсць такі кароткі момант, калі з’яўляецца адчуванне, што ўсе навокал — браты і сёстры, што ты — не самотная, адрыгнутая Сусветам істота (як ёсць насамрэч), але — патрэбны некаму жывы чалавек.

    І вось у момант гэтага сэнсуальнага зацямнення побач намалявалася такая спрытная сучачка: доўгія ногі, пажадлівыя вусны, кароткая прычоска, узрушаны бляск вачэй. Чарнявая. І — божухна — як яна рухалася! Я раптам адчуў, нібыта мы з ёй ведаем адно аднаго мільён гадоў, так глыбока, як не могуць ведаць такія недасканалыя істоты, як людзі, век якіх — хуткабежны, што ў матыля. Вось цяпер мне падумалася: нам дастаткова было кароткай размовы, каб ілюзія развеялася. Размовы хаця б пра Бэрдслея. Ці пра такійскія клубы, у якіх дурніца, вядома ж, не была. Але размовы словамі не адбылося. Мы размаўлялі целамі, позіркамі, рытмам рухаў. А потым яна ўзяла мяне за руку, нахілілася і юрліва выдыхнула: «Хадзем»
fb2epub
Seret dan letakkan file Anda (maksimal 5 sekaligus)