be

Издательские решения

Kutipan

maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
На гэтай мове вялося справаводства і ў гродзенскіх судах XVI стагоддзя, прычым людзі, якія працавалі з дакументамі, маглі сабе дазволіць адхіліцца ад афіцыйнага тону, то бок, намаляваць смешныя малюначкі, адзiн з якіх паходзіць на маску з галівудскага трылера «Піла», або, да прыкладу, прывесці яркi выраз тых гадоў, які аўтар, паўжартам, называе: «старадаўняя гарадзенская прымаўка», запісаны ён так: «обецал як пан салгалъ як пес».
maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
Разам з тым, добрым тонам у асяроддзі адукаванай шляхты лічылася, асабліва ў перыяд XVI—XVII стагоддзяў, выкарыстанне лацінскай мовы, якую можна было ўплятаць у жывыя размовы і ў перапіску, а ў другой палове XVIII стагоддзя падобны высокi статус мела французская мова, на якой, дарэчы, нават было напісана адрачэнне ад прастола апошняга ўладара Рэчы Паспалітай.
maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
Пра публічнае выкананне музыкі ў 1752 годзе, згадвае Вільгельм Шлемюлер:
«У другой палове дня мы з цікавасцю гулялі па горадзе і чулі музыку янычараў вялікага польнага гетмана Радзівіла, на рынку перад ягоным палацам. Род музыкі зусім варварскі і жудасны, гучнасцю раздзіраючы вушы.
fb2epub
Seret dan letakkan file Anda (maksimal 5 sekaligus)