be
Юля Цімафеева

Цырк

Beri tahu saya ketika buku ditambahkan
Untuk membaca buku ini unggah file EPUB atau FB2 ke Bookmate. Bagaimana cara mengunggah buku?
  • maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    Ты не хочаш быць моцнай, радзіма,
    Я ўгадала?
    Ты хочаш, каб паэт сказаў за цябе,
    Каб шкадаваў цябе,
    Каб выціраў табе слёзы,
    І ўсім пяяў,
    як ты пакутуеш
    і якая ты малайчына?..
    Праўда, радзіма?

    Але ты мяне не слухаеш,
    Ты зноў скардзішся свайму паэту.

    Цела паэткі табе не патрэбна.
    І я забіраю яго сабе.
  • maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    мы ўмеем усё
    парай нажніцаў
    мы рэжам
    адзін на дваіх белы аркуш

    мовы

    нараджаем сусвет
    вострымі лёзамі
    сваіх языкоў
  • maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    Цела паэта належыць яго радзіме.
    Абяздоленая зямля прамаўляе ротам паэта,
    Вочы паэта бачаць несправядлівасць пакутаў,
    А вушы чуюць крыкі нявіннай ахвяры.
    Валасы паэта становяцца дуба,
    Ногі паэта прарастаюць дубамі,
    А далоні паэта сціскаюцца ў кулакі.
    І ў яго жылах закіпае кроў:
    як можна дапусціць столькі гора?!

    Бясспрэчна, цела паэта належыць яго радзіме.
    Хіба ўмее радзіма нешта сказаць без яго?!
  • maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    страх ніколі не мае рацыі,
    страх ніколі не памыляецца.
  • maryandbooksmembuat kutipan2 tahun yang lalu
    Альгерд п’е каву
    курыць цыгарэту
    садзіцца зноў
    нанізваць словы
    як мятлікаў
    на шпількі тэксту
    мятлікі
    просяцца ў рукі самі
    але ўсіх не спаймаеш
fb2epub
Seret dan letakkan file Anda (maksimal 5 sekaligus)